17.04.2010

Гістарычны альбом №2

Гістарычны альбом. Выпуск №2 (002) 2010 г. Лётніцтва.

У чарговым нумары ідзе расповяд пра гісторыю лётніцтва ў нашым Краі: ад часоў Расійскай Імперыі да Другой Рэчыпаспалітай і Савецкай Беларусі. Выданне багата ілюстраванае рэдкімі здымкамі.

Змест

Балоны
Дырыжаблі
Першая Сусветная
У Рэчыпаспалітай
...

Патрэба ведаць сваю гісторыю, адчуваць сувязь пакаленняў і непарыўнасць традыцый - усё гэта ёсць неабходнымі чыннікамі для развіцця і існавання любога самабытнага грамадства. Тым больш гэта важна, проста жыццева неабходна там, дзе пазбаўленая ўласнай сістэмы каардынатаў, людзкая супольнасць перажывае востры ідэалагічны і маральны крызіс. Так здарылася, што не многія з жыхароў сёняшняй Беларусі здольныя ўпэўнена зарыентавацца ў сваім мінулым. Што горш, нават само вызначэнне "сваёй гісторыі'' для большасці дагэтуль ня мае акрэсленых межаў, і кожны пад "сваім" разумее тое, што яму даспадобы. І ня дзіва, калі на паасобных частках нашай краіны толькі цягам дваццатага стагоддзя ўлада мянялася болей за дзссяць разоў. і жыхары нават самых глухіх вёсачак, не пакідаючы радзінных дамоў, паспелі за сваё жыццё пабыць грамадзянамі некалькіх краін.

Замовіць выпуск і падпісацца можна:
e-mail: pan@me.by, 8 (029) 6210495; 8 (029) 9131388

No comments:

Post a Comment