10 кра 2010 г.

Гістарычны альбом №1

Гістарычны альбом. Выпуск №1 (001) 2008 г. Транспарт. Частка першая

Гэты выпуск прысвечаны гісторыі транспарту. За часавыя рамкі аўтары абралі пэрыяд да 1939 году. У ім вядзецца пра конку, трамвай, аўтобусы, ровары і матацыклы. Змяшчае шмат архіўных фотаздымкаў.

Змест

Конка
Трамвай
Аўтобусы
Ровары і матацыклы

“Гістарычны альбом” – гэта новае перыядычнае выданне, кожны выпуск якога будзе прысвечаны асобным, найперш малавядомым, старонкам айчыннай гісторыі. Ад самага пачатку мы імкнемся абысціся без якіх-кольвек канцэптуальных рамак і наш шаноўны чытач можа разлічваць знайсці на старонках “Альбому” інфармацыю прысвечаную і такім глабальным падзеям як Першая сусветная вайна ды паўстанне Сярэдняй Літвы, і такім спецыфічным як гісторыя айчыннага спорту альбо будова і ўклад традыцыйнага шляхецкага дома. Адной з асаблівасцяў нашага выдання, што і адбілася ў ягонай назве, будзе вялікая ўвага, якую мы адводзім ілюстрацыям: іх арыгінальнасці і, па-магчымасці, якасці.

Першыя нумары прысвечаны гісторыі транспарту. Акрамя таго, у бліжэйшых выпусках будут разгледжаны наступныя тэмы: Гісторыя спорту, Вайсковы мундур эпохі ВКЛ, Традыцыйны панскі дом, Сярэдняя Літва, Паліцыя і жандармерыя. Разлічваем і на актыўнасць нашых чытачоў, якіх заклікаем прапаноўваць свае варыянты тэмаў для наступных нумароў.

Замовіць выпуск і падпісацца можна:
e-mail: pan@me.by, 8 (029) 6210495; 8 (029) 9131388

No comments:

Post a Comment